Мэты і задачы дзейнасці
Мэта дзейнасці школьнага краязнаўчага музея:
Захаванне, вывучэнне і папулярызацыя матэрыяльнай, духоўнай і гістарычнай спадчыны роднага краю
Задачы школьнага музея:
- Пашыраць даследванні гістарычнай спадчыны роднага краю;
- Выхоўваць у вучняў патрыятызм, пачуццё павагі да баявых i працоўных традыцый cвaix землякоў;
- Фарміраваць паважлівыя адносіны да культуры, традыцый, звычаяў беларускага i іншых народаў;
- Садзейнічаць фарміраванню беражлівых адносін да гістарычнай i культурнай спадчыны;
- Развіваць самастойную творчую дзейнасць вучняў па ахове памятных месцаў i помнікаў гicтopыi i культуры роднага краю.
З гісторыі музея
Краязнаўчы музей пачаў стварацца ў 2004 годзе намаганнямі настаўнікаў і вучняў, мясцовых жыхароў, грамадскасці і наогул усіх зацікаўленных людзей у справе захавання і папулярызацыі культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа. Падчас краязнаўчых экспедыцый школьнікі збіралі матэрыялы і экспанаты, якія з разуменнем значнасці гэтай справы перадавалі на захаванне ў музей нашы землякі.
Мы ўдзячныя сям’і заслужанага рацыяналізатара БССР, ардэнаносца Мечніка Д.І. , якая перадала ў музей дакументы з сямейнага архіва, асабістыя рэчы і ўзнагароды славутага земляка. Рэдкія фатаздымкі, паштоўкі, гістарычныя дакументы трапілі ў нашы экспазіцыі дзякуючы ветэранам працы сельскагаспадарчага кааператыва, старажылам вёскі.
У 2005 годзе ў школе быў адкрыты музейны пакой, у якім налічвалася 109 экспанатаў. З кожным годам намаганнямі настаўнікаў і вучняў фонды музейнага пакоя папаўняліся. Са снежня 2010 года музейны пакой набыў статус школьнага краязнаўчага музея з агульным фондам 250 экспанатаў, у тым ліку 190 – асноўнага фонду.
Мы в соцсетях & RSS