История, традиции, достижения учреждения образования
История школы
Гісторыя школьнай адукацыі ў Ліпнішках налічвае больш за стагоддзе. Паводле архіўных даных у ХІХ ст. у 1867 г. у Ліпнішках было адкрыта народнае вучылішча. У 1897 г. у ім навучалася 75 вучняў.
Наступныя звесткі адносяцца да 20-30 гг. мінулага стагоддзя і сведчаць, што у Ліпнішках працавала польская сямігадовая “Публічна школа повшэхна”. Свайго памяшкання навучальная установа не мела і заняткі праводзіліся ў памяшканнях, арэндаваных у мясцовых яўрэяў.
Вучні вывучалі польскую мову, гісторыю, геаграфію, біялогію, арыфметыку, геаметрыю, рэлігію. Пасля заканчэння кожнага класа вучню ўручалася пасведчанне з а адзнакамі і рашэннем аб пераводзе ў наступны клас. Дырэктарам школы ў 1933-1938 гг. працаваў Альберт Хмара, настаўнікамі былі Альдона Хмара, Клёманс і Апалёня Тывоньскія, Ганна Жэрдэчка, Давід Мількамановіч.
У планах Ліпнішкаўскай гміны было ўзвядзенне асобнага школьнага будынка, але не хапала сродкаў. Рашэнню праблемы паспрыяў прыезд у Ліпнішкі кіраўніка Польшчы, у складзе якой знаходзілася Заходняя Беларусь, маршала Юзэфа Пілсудскага. Гэты візіт быў звязаны з тым, што ў мястэчку Ліпнішкі ў 1894 годзе дзейнічала падпольная друкарня Польскай партыі сацыялістычнай, актыўным удзельнікам якой быў у той час студэнт Ю. Пілсудскі. Менавіта ў Ліпнішках ён хаваўся ад паліцыі. І ў гэты свой другі прыезд у мястэчка маршал Польшчы Юзэф Пілсудскі ў знак удзячнасці пасадзейнічаў выдзяленню грошаў на будаўніцтва школы. Нават планавалася, што гэта будзе гімназія імя Ю. Пілсудскага.
Будаўніцтва пачалося ў жніўні 1936 года. Вялі работы спецыялісты з Варшавы два інжынеры браты Зыгмунт і Фердынанд Сэхі. Непасрэдна будаўніцтвам кіраваў войт гміны Станіслав Кавальскі. Мясцовыя жыхары прымалі непасрэдны ўдзел у будаўніцтве: збіралі грошы на будматэрыялы, нарыхтоўвалі драўніну, удзельнічалі ў будаўнічых работах. Будоўля была, як кажуць, народнай.
Планавалася адкрыць гімназію ў верасні 1939 года. Аднак пачатак Другой сусветнай вайны ўнёс свае карэктывы.
Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР новы школьны будынак прыняў сваіх першых вучняў і ў Ліпнішках пачала дзейнічаць беларуская сямігодка. Такім чынам, годам заснавання школы можна лічыць 1939.
У 1990 годзе быў распрацаваны праект новага школьнага будынка на 240 вучняў. Але ў сувязі з распадам СССР і недахопам фінансавых сродкаў будаўніцтва школы ператварылася ў “даўгабуд” амаль што на 12 гадоў.
У сакавіку 2003 года ў Іўеўскім раёне адбылася выяздная нарада прадстаўнікоў 17 міністэрстваў рэспублікі на чале з прэм’ер-міністрам
Г. В. Навіцкім, якія на месцы разгледзелі пытанні па развіццю сацыяльных стандартаў у раёне, і быў прыняты пратакол даручэнняў аб аднаўленні будаўніцтва школы ў Ліпнішках. Фінансаванне будаўніцтва было даручана Гродзенскаму аблвыканкаму (У.Я.Саўчанка ) і Мінадукацыі ( П.І. Брыгадзін) у роўных долях ( па 500 млн. рублей). Будаўнічыя работы былі даручаны Лідскаму будтрэсту №19.
1 верасня 2003 года ва ўрачыстых абставінах новы будынак школы быў адкрыты. На ўрачыстасці прысутнічалі губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Саўчанка, кіраўнік абласнога аддзела адукацыі Сягоднік Аляксандр Іванавіч, старшыня Іўеўскага райвыканкама Пракопік Валянцін Мікалаевіч, галоўны інжынер будтрэста №19 Лабэцкі Уладыслаў Юльянавіч, які ўручыў сімвалічны ключ ад новай школы яе дырэктару Магільніцкаму Генадзю Пятровічу.
У 2004 годзе пачаўся капітальны рамонт старога будынка школы і ў 2005 годзе ў адрамантаваным утыльным будынку размясціліся пачатковыя класы і групы дзіцячага сада.
80 -летний юбилей школы
Юбилей школы (2019)
Юбилей - всегда большое событие. А если это юбилей школы, то это становится самым настоящим праздником для всех, кто учится и учился, работал и работает в ней.
26 октября 2019 года состоялось торжественное празднование 80-летнего юбилея школы.
Мы в соцсетях & RSS