Летапіс вёскі Ліпнішкі

“Кожны народ не без роду і племя; і мае летапіс свoй, і гісторыі след” (М.Гусоўскі).

   Зямля нашых продкаў багатая на падзеі і імёны. Мінулае нашай вёскі вельмі цудоўнае. 

   Ліпнішкі – адзін са старажытных населеных пунктаў Беларусі, размешчанага на рацэ Апіта. На поўнач ад Ліпнішак распасціраецца Лідская раўніна, на поўдзень – Верхненёманская нізіна. Клімат тут умераны і вільготны. Сярэдняя тэмпература ў студзені – мінус 6.2 градусы, у ліпені – плюс 17.6. Да карысных выкапняў варта аднесці радовішчы торфу, цагельную сыравіну, пясчана-гравійны матэрыял, будаўнічы пясок. Недалёка працякае прыток Нёмана – рака Гаўя. На тэрыторыі мястэчка жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей: беларусы, рускія, палякі, татары і іншыя. Многія беларускія даследчыкі адносяць Ліпнішкі да самых старажытных паселішчаў на тэрыторыі рэспублікі; лічаць, што яго росту садзейнічала выгаднае геаграфічнае размяшчэнне паміж лясістай і забалочанай Налібоцкай пушчай і шматлікімі балотамі па рацэ Гаўя. Таму праз Ліпнішкі праходзілі шляхі на ўсход, поўнач і поўдзень. Чытаць далей

поделиться в:

Интернет-ресурсы: